3.73 BYN
2.93 BYN
3.44 BYN
Музей жывой гісторыі пад адкрытым небам
У Гомелі на тэрыторыі мясцовай ВНУ зрабілі рэканструкцыю паходнага лагера XIV стагоддзя. Выкладчыкі ўстановы і аматары гісторыі з розных гарадоў Беларусі ўзнавілі сярэдневяковы побыт, рыцарскія паядынкі і вопратку. Раней узнаўляліся падзеі Грунвальдскай бітвы 1410 года. Зараз вырашылі звярнуцца да мясцовых падзей, звязаных непасрэдна з Гомелем.
Музей жывой гісторыі меў некалькі тэматычных блокаў, нават прыгатаванне сярэдневяковай ежы і яе дэгустацыя.