3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
У Віцебску выбралі лепшага вадзіцеля тралейбуса
Веданне правілаў дарожнага руху і фігурнае ваджэнне электратранспарту. У Віцебску выбралі лепшага вадзіцеля тралейбуса. У гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства прынялі ўдзел як вопытныя, так і маладыя кіроўцы з правамі катэгорыі "І". У вадзіцеляў грамадскага транспарту свая спецыфіка работы. Даведалася пра яе наша здымачная група.
Вадзіцеляў электратранспарту на прадпрыемстве рыхтуюць прыблізна паўгода. Гэта вучоба, трэніровачныя выезды і стажыроўка. Сёлета свой прафесіяналізм на гарадскім конкурсе дэманструюць 15 вопытных вадзіцеляў. Тэарэтычны этап - веданне правілаў дарожнага руху і канструкцыі тралейбуса. Практычны фігурнае ваджэнне і замена вугальных уставак. Такія маніпуляцыі вадзіцелю даводзіцца рабіць некалькі разоў за змену - элементы зношваюцца. На конкурсе на гэта адводзіцца 4 хвіліны. Пры строгім выкананні тэхнікі бяспекі. Токапрыёмнікі - пад напружаннем. Дакранацца да іх можна толькі ў спецыяльных пальчатках. За ахову працы на прадпрыемстве адказвае прафсаюзны камітэт.
Сёння ў Віцебску штодзень на маршруты выходзяць звыш 70-ці тралейбусаў. А вадзіцеляў працуе ўдвая больш. Пры гэтым усяго шостая частка з іх - жанчыны. Прафесія не самая лёгкая. Прадпрыемства "Горэлектратранспарт" у працэсе абнаўлення парку. Не так даўно ў Віцебску з'явіліся чатыры новенькія бескантактныя тралейбусы. У перспектыве - яшчэ пара суперсучасных электробусаў і адкрыццё новага 14-га маршрута.
Акрамя таго, на прадпрыемстве выношваюць ідэю стварыць для вадзіцеляў тралейбусаў уласную ўніформу з адпаведным лагатыпам.