3.78 BYN
3.00 BYN
3.38 BYN
Кнігу "Наш Прэзідэнт" прэзентавалі 13 мая ў Шклове
Кнігу "Наш Прэзідэнт" прэзентавалі сёння ў Шклове. Гэта радзіма Аляксандра Лукашэнкі.
Там хадзіў у школу, працаваў адказным сакратаром таварыства "Веды". Потым была аграрная ніва. У 33 гады менавіта ў Шклоўскім раёне Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў саўгас "Гарадзец". Кіраваў ім па 1994-ы. У зале ў раённым Доме культуры людзі, якія ўвесь гэты шлях разам з першым Прэзідэнтам. Разам раслі, гулялі ў футбол, спасцігалі навуку, працавалі ў полі. Усе яны ганарацца выдатным земляком і ўспамінаюць асабістыя моманты. Кнігу "Наш Прэзідэнт" прэзентавалі ўпершыню яшчэ ў студзені ў Мінску, але менавіта на радзіме Аляксандра Лукашэнкі так шмат невядомых гісторый было з залы. Што група аўтараў узяла іх на заметку. Не выключана, што ў бестселера будзе працяг.
Ад ідэі стварэння кнігі "Наш Прэзідэнт" да выхаду ў тыраж - прызналася Наталля Эйсмант - спатрэбілася каля 10 гадоў. Аляксандр Лукашэнка кнігу чытаў. Якія пажаданні ад яго былі яшчэ да серыйнай вытворчасці? І каму аўтограф ад Прэзідэнта ў кнізе? Падрабязнасці глядзіце 13 мая ў "Панараме" на "Беларусь 1".