3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Беларуская лыжка-гігант рыхтуецца пабіць рэкорд Гінеса
Вось-вось Кніга рэкордаў Гінеса папоўніцца новым прадметам. На траплянне ў сусветны рэестр прэтэндуе самая вялікая беларуская лыжка пад назвай "Цмок". Прадмет даўжынёй 24 метры зроблены з векавога дуба і захоўваецца ў Бярэзінскім цэнтры рамёстваў. Ва ўстанове стварылі асобны пакой-музей, прысвечаны самаму папулярнаму сталоваму прыбору. Адметнасць кожнага экспаната тут - лыжка абавязкова павінна быць драўлянай.
Самыя ўнікальныя экспанаты музея лыжкі - гэта трохміліметровая лыжачка ў футарале, набор з трыццаці трох лыжак, вырабленых з усіх парод дрэў, якія растуць у Бярэзінскім краі, і вясельныя лыжкі ў форме сэрцайкаў. Новыя паступленні ў музей плануюцца па выніках конкурсу-фестывалю лыжкароў, які адбудзецца ў верасні.