3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Таццяна Усцінава прэзентавала ў Мінску новы дэтэктыўны раман
У Мінску працягваецца міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У яе рамках праходзяць творчыя сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі. Сёння ў Мінск пасля 5 гадоў адсутнасці прыляцела папулярная расійская пісьменніца Таццяна Усцінава. Яна прэзентавала новы дэтэктыўны раман "Завушніца Артэміды". Акрамя кароткага аповеду аб свежым выданні, майстар дэтэктываў адказала на дзясятак пытанняў чытачоў. Сустрэча адбылася ў найбуйнейшай кнігарні Мінска. Гутарка аб кнігах, сямейным жыцці, здароўі і працы тэлежурналістам доўжылася больш як 2 гадзіны.
Заўтра Таццяна Усцінава правядзе творчую сустрэчу ў "БелЭкспа"
У графіку пісьменніцы запланаваная яшчэ адна сустрэча з чытачамі. Заўтра ўвечары Таццяна Усцінава адкажа на пытанні і прадставіць дэтэктыў у эпіцэнтры выставачнай прасторы "БелЭкспа".