3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
VAL прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2020"
Такія вынікі галасавання тэлегледачоў і журы. З песняй "Да вiдна" на беларускай мове выканаўцы адправяцца на прэстыжны песенны форум у Нідэрланды.
Эмоцыі пераможцаў і кадры, якія не ўвайшлі ў трансляцыю, сабрала Дар'я Тарасава. Трансляцыю поўнага метра нацыянальнага адбору, а шоу доўжылася дзве гадзіны, вялі з "Беларусьфільма". За гэты час артысты паспелі пагарэзіць з піратэхнікай, забрацца на паўтараметровы подыум і нават распаліць магічнае дрэва дзеля паспяховага перфоманса.
За пуцёўку ў Ратэрдам змагаліся 11 вакалістак і адзін барытон
Вакальны батл з бонусам у якасці еўравізійнага сэрца, а з ім і пуцёўкі ў Ратэрдам, гучаў галасамі 8 салістак, двух дуэтаў і квартэта. Дзявочнік на сцэне разбавіў і барытон.
Сёлета ў трэк-лісце нацыянальнага адбору гучалі не толькі англа- і беларускамоўныя кампазіцыі. Некаторыя фіналісты пайшлі далей і прапанавалі песню без слоў, але з сэнсам.
За кадрам трансляцыі, але ў нашым аб'ектыве мікст-зона. Лакацыя для еўравізійных дэлегацый, у якой сумясцілі прыемнае з карысным. Журналісты і блогеры задавалі свае пытанні фіналістам. За настрой і падтрымку адказвалі фанаты вакалістаў. А грымёры стваралі для кожнага з 12 удзельнікаў індывідуальны сцэнічны вобраз.
З фаварытамі вызначыліся за 10 хвілін
Тузін фіналістаў, і ўсяго 10 хвілін на прыняцце рашэння. Сваіх фаварытаў у прамым эфіры выбіралі гледачы і журы. Састаў апошніх да пачатку гала-канцэрта не выдаваўся. Затое падчас шоу суддзі, а ў іх ліку апынуліся як беларускія, так і замежныя эксперты, не паскупіліся ні на ацэнкі, ні на канструктыўную крытыку.
Стылізаванае еўравізійнае сэрца дасталася праекту VAL
Першая спроба, і ў дзясятачку. Прычым, двойчы. Выдатнікамі, паводле версіі журы і тых, хто назіраў па той бок экрана, стаў электронны праект Валерыі Грыбусавай і мультыінструменталіста Уладзіслава ПашкевічаVAL. Беларускамоўны трэк з элементамі фолка артысты праспявалі на біс.
У музыкантаў два месяцы на падрыхтоўку да конкурсу
Два месяцы на падрыхтоўку, і песня дуэта загучыць у міжнародным эфіры. Свой еўравізійны хітVAL выканаюць у першай частцы першага паўфіналу ўжо 12 мая.