3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
14 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне кіраўнікоў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета
Гэты тыдзень абяцае быць насычаным для еўразійскай палітыкі. Адбудуцца адразу 2 саміты на вышэйшым узроўні. Заўтра - пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, а таксама прэзідэнты краін-назіральнікаў Кубы і Узбекістана. На парадку 10 пытанняў - ад фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў (яны павінны пачаць працу да 1 студзеня 2025 года) да глабальных кліматычных выклікаў. А на пятніцу прызначаны саміт СНД. Абодва мерапрыемствы пройдуць у анлайн-фармаце.















