3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
А. Лукашэнка: Беларусь надае першараднае значэнне бяспецы і ахове дзяржаўнай граніцы
Беларусь надае першараднае значэнне бяспецы, ахове дзяржаўнай граніцы. Гэта напярэдадні заявіў Кіраўнік дзяржавы, прымаючы даверчыя граматы паслоў, якія пачынаюць дыпламатычную місію ў нашай краіне. Гэта прадстаўнікі 9 дзяржаў: Азербайджан, Арменія, Індыя, Інданезія, Ліван, Малайзія, Манголія, Туніс і ПАР.
Такія сустрэчы - добрая падстава аб'ектыўна паглядзець на двухбаковыя адносіны, ацаніць іх якасць і вызначыць, куды рухацца далей. Старт місіі дыпламатаў прыпадае на перыяд важных пераўтварэнняў у нашай краіне. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у прыярытэтным парадку Беларусь гатовая выстройваць дружалюбныя адносіны з тымі, хто сапраўды паважае наш суверэнітэт і незалежнасць.















