3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Сітуацыя на мяжы ў цэнтры ўвагі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі
Сітуацыя на мяжы зноў у цэнтры ўвагі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 19 лістапада правялі тэлефонную размову (другую за тыдзень). І гэта зразумела. Еўрапейская і амерыканская дыктатуры актывізаваліся па ўсіх франтах. Ідзе масіраваны паток дэзынфармацыі і ваенных правакацый. У кожнай другой навіне калектыўнага Захаду ядзерны складальнік. Гібрыдная вайна, запушчаная супраць нас Вашынгтонам, пагражае стабільнасці ўсяго рэгіёна, прычым з таго боку правіл не існуе. Ды і чалавечага там усё менш. Суцэльная талерантнасць.
Прэзідэнт Беларусі паінфармаваў расійскага калегу наконт рэальнай сітуацыі на мяжы з дзяржавамі ЕС. Уладзімір Пуцін выказаў сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з непрымальнымі дзеяннямі Польшчы, у тым ліку прымяненнем спецсродкаў супраць бежанцаў. Таксама кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі ў цэлым наконт сітуацыі ў Беларусі і Расіі: абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, у прыватнасці, рэалізацыю саюзных праграм.















