3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
А. Лукашэнка сёння здзейсніць рабочы візіт у Расію
Беларускі борт нумар адзін вылецеў у Маскву яшчэ да поўдня і да гэтага моманту ўжо прызямліўся ў расійскай сталіцы. Лідары абмяркуюць актуальны парадак беларуска-расійскіх адносін, прадметна спыняцца на пытаннях гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў працяг сустрэч і тэлефонных размоў, што адбыліся раней. Як мяркуецца, закранутыя будуць пытанні ўзаемадзеяння ў барацьбе з COVID-19, далейшыя крокі па аднаўленні паўнацэнных транспартных зносін. У ліку прыярытэтных і саюзная тэматыка. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць сумеснае рэагаванне на актуальныя выклікі і пагрозы, абмяняюцца меркаваннямі па сітуацыі ў рэгіёне і ў свеце.















