3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
А. Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Малдовы з Днём незалежнасці
Малдова сёння адзначае Дзень незалежнасці. Са святам прэзідэнта краіны павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. За 30 гадоў суверэнітэту Малдова пераадолела няпросты шлях станаўлення і дабілася прыкметных поспехаў ва ўмацаванні дзяржаўнасці, правядзенні сацыяльна-эканамічных ператварэнняў, павышэнні ўзроўню дабрабыту сваіх грамадзян. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што некаторая рознасць прыярытэтаў і вектараў развіцця не перашкодзіць Мінску і Кішынёву прадоўжыць канструктыўны і плённы дыялог.















