3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
А. Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння КНР
Кітай сёння адзначае Дзень абвяшчэнні КНР. З нацыянальным святам Старшыню рэспублікі Сі Цзіньпіна павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. "За 72 гады Кітай дабіўся сапраўды вялікіх дасягненняў і зараз выходзіць на якасна новы этап свайго развіцця, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пекін прапанаваў свету мудрыя ініцыятывы: "Пояс і шлях", супольнасці адзінага лёсу і адзінай аховы здароўя чалавецтва, тым самым даказаўшы, што звязвае жыццё і інтарэсы свайго народа з гарманічным развіццём усіх людзей.
Мінск і Пекін развіваюць супрацоўніцтва не толькі на міждзяржаўным, але і на рэгіянальным узроўні. Адна з сумесных дамоўленасцяў - Год рэгіёнаў Беларусі і Кітая. У няпросты час краіны працягваюць эфектыўнае ўзаемадзеянне ў барацьбе з пандэміяй. Беларускі народ удзячны кітайскім сябрам за вакцыну супраць COVID-19. А сумесны ўнікальны індустрыяльны парк "Вялікі камень" пастаянна прырастае новымі высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі і рэзідэнтамі.















