3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
А. Лукашэнка: СНД трэба надаць больш вагі і аўтарытэту
Садружнасці Незалежных Дзяржаў неабходны прарыў у развіцці! Важна, каб голас СНД быў больш важкім на сусветнай арэне. І зрабіць гэта ў нашых сілах. Аляксандр Лукашэнка напярэдадні сустрэўся з Сяргеем Лебедзевым, выканаўчым сакратаром арганізацыі. Старшынства Беларусі ў СНД (а менавіта мы сёлета задаем тон супрацоўніцтву ў Садружнасці) праходзіць па-сапраўднаму ў няпростых умовах. Гэта і пандэмія, якая працягваецца, і санкцыйны ціск з боку Захаду, і спробы палітычна дэстабілізаваць становішча ў рэгіёне. Нам пад сілу супрацьстаяць толькі разам - адзначыў беларускі лідар.
Саміт СНД вызначаны на 15 кастрычніка
Будучыню арганізацыі на ўзроўні прэзідэнтаў краін СНД плануюць абмеркаваць 15 кастрычніка на саміце ў Мінску. Парадак маючай адбыцца сустрэчы прапрацоўваецца. У цэлым, паводле слоў Сяргея Лебедзева, ужо зараз можна сказаць, што Беларусь паспяхова старшынствуе ў СНД.















