3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Аляксандр Лукашэнка 1-4 чэрвеня наведае з дзяржаўным візітам Манголію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1-4 чэрвеня будзе знаходзіцца з дзяржаўным візітам у Манголіі,паведаміліў прэс-службе беларускага лідара.
Афіцыйныя перамовы з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам адбудуцца ва Улан-Батарыў вузкім і пашыраным саставах. Лідары краін абмяркуюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва для максімальна поўнага раскрыцця патэнцыялу беларуска-мангольскіх адносін. Перш за ўсё размова пойдзе наконт магчымасцяўпашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, паставак на мангольскі рынак запатрабаванай харчовай і прамысловай прадукцыі айчынных прадпрыемстваў, сумеснай работы па лініі АПК.
Чакаецца, што па выніках перамоў бакі падпішуць шэраг дакументаў, якія ўмацуюць падмурак двухбаковага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі.
Паралельна з мерапрыемствамі дзяржаўнага візіту ва Улан-Батарыадбудзецца Мангола-беларускі бізнес-форум, падчас якога прадстаўнікі дзелавых колаў двух бакоў змогуць больш дэталёва азнаёміцца з магчымасцямі адзін аднаго, абмеркаваць практычныя пытанні па канкрэтных напрамках.