3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Аляксандр Лукашэнка: Беларусь не мае намеру абвастраць адносіны з Украінай
Беларусь не мае намеру абвастраць адносіны з Украінай. Наша палітыка і надалей будзе будавацца на прынцыпах добрасуседства.
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з украінскім палітыкам Аляксандрам Марозам
Аб гэтым сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з палітычным і дзяржаўным дзеячам Украіны Аляксандрам Марозам. Палітык - часты госць у Беларусі, асабліва ў Мінску. Не раз ён гаварыў прама, што ва Украіны не было і не будзе бліжэйшых адносін, чым сувязі з Беларуссю. Сваю пазіцыю ён гатовы прасоўваць і сёння. Мінск і Кіеў перажываюць няпросты перыяд у двухбаковых кантактах. Пры гэтым наша краіна ніколі ад паўднёвай суседкі не адварочвалася. І сёння, нягледзячы на нападкі афіцыйных улад, Беларусь не зацікаўлена ў люстраным адказе.
Аляксандр Лукашэнка праанансаваў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у найбліжэйшы час
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: у абвастрэнні беларуска-ўкраінскіх адносін відавочны заходні след. Іх мэта - развязаць гарачы канфлікт чужымі рукамі. Нагнятанне істэрыі ў СМІ, у тым ліку вакол беларуска-расійскіх вучэнняў, толькі адзін з інструментаў інфармацыйнай вайны, якім сёння не грэбуюць на Захадзе. Сёння Аляксандр Лукашэнка праанансаваў, што ў найбліжэйшы час сустрэнецца са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.















