3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Аляксандр Лукашэнка: Канстытуцыя прапісаная ў духу народа і жадання беларусаў
Канстытуцыя прапісана ў духу народа і жадання беларусаў. Аб гэтым заявіў сёння наш Прэзідэнт адразу пасля таго, як аддаў свой голас на рэферэндуме за абноўленую Канстытуцыю. Аляксандр Лукашэнка запоўніў бюлетэнь на ўчастку нумар 1 - традыцыйна ў асноўны дзень галасавання.
Якая б электаральная гонка ні ішла ў краіне, імкнуцца, каб гэты важны дзень асноўнага галасавання запомніўся ўсім выбаршчыкам асаблівай атмасферай. Менавіта такая і пануе сёння.
Акрэдытацыю атрымалі каля паўсотні журналістаў. І першае пытанне, чакана, пра мір і сітуацыю ва Украіне. Прэзідэнт падкрэсліў - сёння трэба спыніць гэты канфлікт. Цкаванне ўжо на сабе адчулі і нашы грамадзяне, якія апынуліся на ўкраінскай тэрыторыі. Беларусы ж заўсёды чалавеча ставіліся і ставяцца да ўкраінскага народа. А што датычыцца арміі - ва Украіне няма ніводнага беларускага салдата і ніводнага патрона. Медыяпрастора наводнена фейкамі, адкрытай хлуснёй. Ніякія ракеты з тэрыторыі Беларусі не ляцяць, падкрэсліў Прэзідэнт.
Зараз, каб не страціць у эканоміцы, трэба паднапружыцца і працаваць. Апошнія падзеі штурхаюць Беларусь і Расію да шчыльнай кааперацыі. ЗША з'яўляюцца адзінай краінай, якой выгадна ўся гэта сітуацыя з канфліктам ва Украіне. Санкцыі ў адказ Масквы і Мінска будуць вельмі адчувальнымі. Зараз жа будуецца ў свеце новая жалезная заслона.
Вяртаючыся да мірнай тэматыкі і рэферэндуму, Прэзідэнт выказаў сваё меркаванне аб абнаўленнях, што прапануюцца ў праекце Канстытуцыі.
Журналістаў цікавіў вялікі спектр тэм.Шматлікія так або інакш закраналі сітуацыю ва Украіне. У прыватнасці, пыталіся пра магчымы перагаворны працэс. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: у Гомелі за ноч пасля званка Пуціна ўсё падрыхтавалі для мірных перамоў, чакаюць крокаў з боку кіраўніцтва Украіны. Усе падрабязнасці ў нашым інфармацыйным канале.















