3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Іран - на чым будуць зроблены асноўныя акцэнты
Прайшло менш чым два тыдні пасля перамоў Аляксандра Лукашэнкі ў Кітаі, і вось галоўныя палітычныя навіны Беларусь чакае ўжо з Ірана. Прэзідэнт накіраваўся ў гэтую краіну з афіцыйным візітам. У Тэгеране кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы з Прэзідэнтам Эбрахімам Раісі. Галоўнай тэмай стане развіццё ўзаемадзеяння па ўсім спектры двухбаковых адносін. Але акцэнт на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Абмяркуюць, як рэалізуюцца праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, лагістыцы.
Чакаецца, што ўвагу нададуць сітуацыі ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. І Мінск, і Тэгеран, на жаль, на сабе адчулі ўвесь груз санкцыйнага націску. Іран больш чым сорак гадоў жыве пад абмежаваннямі. Па выніках перамоў будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў па развіцці адносін у сферах узаемнай цікавасці. У Тэгеране ўжо працуе здымачная група Белтэлерадыёкампаніі. Наталля Брэвус з падрабязнасцямі аб маючых адбыцца перамовах (гл. відэа).