3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Аляксандр Лукашэнка пазначыў прыярытэты ў развіцці СНД
Далейшае ўмацаванне Садружнасці Незалежных Дзяржаў будзе адказам на знешні прэсінг калектыўнага Захаду! Сёння Аляксандр Лукашэнка пазначыў прыярытэты ў развіцці найбуйнейшай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. C самай раніцы Прэзідэнт сустрэўся з кіраўнікамі дэлегацый Савета кіраўнікоў урадаў СНД (Міжурадавы савет сёння прайшоў у Мінску ў вочным фармаце). Праект СНД адбыўся, і ў гэтым няма сумненняў, нягледзячы на перманентную крытыку нядобразычліўцаў. Больш за тое, ён стаў устойлівым цэнтрам сілы. І ўсе яго ўдзельнікі не маюць права дапусціць паслаблення Садружнасці. Насупраць, павінны больш цесна працаваць разам. Галоўным чынам - на развіццё агульнай эканамічнай прасторы. Менавіта эканоміку Прэзідэнт ставіць у аснову інтэграцыйных сувязяў. Не вырашыўшы гэтыя задачы, складана гаварыць аб эфектыўнасці СНД (як зрэшты, і Еўразійскага саюза). Цесныя сувязі - не проста бонус да агульнага дабрабыту, а гарант адзінства. І гэты запыт прадыктаваны часам. Як Садружнасці супрацьстаяць знешняму дыктату? Чаму Аляксандр Лукашэнка заклікаў саюзнікаў не спяшацца з высновамі?
І як Беларусь можа дапамагчы Захаду і Украіне спыніць COVID? Галоўнае з гутаркі Прэзідэнта з кіраўнікамі дэлегацый ад СНД у Вольгі Анішчанкі (відэа).















