3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Аляксандр Лукашэнка: Беларуска-расійскія адносіны загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам
Сёння ад Смаленска да Уладзівастока адзначаюць Дзень Расіі. Гэтае свята стала для расіян сімвалам патрыятызму, яднання і грамадзянскага міру. У рэгіёнах запланаваны сотні канцэртаў, выстаў, конкурсаў і майстар-класаў.
Па традыцыі сёння ў Крамлі ўручаць залатыя зоркі Героям Працы і Дзяржаўныя прэміі ў галіне навукі і тэхналогій, літаратуры і мастацтва, а таксама ў галіне гуманітарнай дзейнасці. А ўвечар над Чырвонай плошчай адразу па завяршэнні святочнага канцэрта адбудзецца салют.
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста расіян і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны, загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам, будуць прырастаць новымі перспектыўнымі кірункамі супрацоўніцтва ў інтарэсах абедзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянціне Мацвіенцы, старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Вячаславу Валодзіну.















