3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка наведаў БелАЭС і горад Астравец
Прэзідэнт Беларусі з рабочай паездкай сёння знаходзіцца ў Астравецкім раёне.
На БелАЭС Аляксандру Лукашэнку далажылі пра завяршэнне будаўніцтва і прыёмку станцыі ў эксплуатацыю, а таксама як "атамны гігант" будзе ўкаранёны ў эканоміку краіны.
Прэзідэнт пазначыў пытанне далейшага супрацоўніцтва з Расатамам - расійская карпарацыя дапамагала ў будаўніцтве БелАЭС. А кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў перадаў кіраўніку дзяржавы сімвалічны пашпарт станцыі. Аб'ект гатовы на 100 %. Адзначым, 24 кастрычніка гэтага года МНС выдала ліцэнзію на эксплуатацыю другога блока. А 1 лістапада прыёмачная камісія падпісала акт прыёмкі блока ў прамысловую эксплуатацыю.
Пасля БелАЭС Аляксандр Лукашэнка наведаў і Астравец. У горадзе беларускі лідар азнаёміўся з работай Цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Не мог з'ехаць Прэзідэнт і без зносін з мясцовымі жыхарамі!