Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Душанбэ
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ля трапа самалёта Прэзідэнта сустракалі прэм'ер-міністр Таджыкістана Кахір Расулзада, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў і горада Душанбэ.
Як паведамлялася, у сталіцы Таджыкістана 15-17 верасня пройдуць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У кіраўніка беларускай дзяржавы таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі калегамі.







