3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД
У Санкт-Пецярбургу праходзіць нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Удзел у ім прымае наш Прэзідэнт. Нарэшце, упершыню за доўгі час, палітыкі сустрэліся вочна, каб падвесці вынікі 2021-га. А гэты год у Садружнасці прайшоў пад старшынствам Беларусі. СНД споўнілася 30 гадоў! Пасля распаду Савецкага Саюза новае аб'яднанне не проста згуртавала былыя рэспублікі, у першую чаргу адвяло іх ад эканамічнай прорвы. За сваю шматгадовую гісторыю аб'яднаннетрансфармавалася ў вядучую на постсавецкай прасторы інтэграцыйную пляцоўку.
2021 - год старшынства Беларусі ў СНД
І як бы хто часам не лаяў Садружнасць за няспрытнасць і неэфектыўнасць, атрымалася не проста захаваць, але і ўмацаваць сувязі ў розных сферах: ад палітыкі да культуры.Сумеснымі намаганнямі ў такі няпросты час як пандэмія, лідары сумесна вырашаюць як адаптаваць Садружнасць да цяперашніх рэалій і аператыўна прымаць меры для процідзеяння распаўсюджвання новых штамаў каранавіруса. На гэты конт у беларускага лідара адбылася дыскусія з галоўным санітарным урачом Расіі.
Ужо заўтразапланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Будзе і нефармальная частка перамоў - чакаецца, што лідары згуляюць у хакей.















