3.68 BYN
3.06 BYN
3.48 BYN
Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў шасці дзяржаў
Беларусь была і застаецца адданай канструктыўнаму супрацоўніцтву з любымі партнёрамі. А дыялог на міжнароднай арэне важна выбудоўваць на прынцыпах раўнапраўя.
Прытрымлівацца гэтых няўхільных правіл сёння заклікаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў. Урачыстая цырымонія паводле традыцыі праходзіць у Палацы Незалежнасці. Пул дыпламатаў інтэрнацыянальны: яны прадстаўляюць Ірак, Нікарагуа, Расію, Руанду, Саудаўскую Аравію і Сьера-Леонэ. Цырымонія ўручэння грамат - афіцыйны пачатак дыпмісій у нашай краіне. "Сустрэча праходзіць пасля святкавання святой для кожнага беларуса даты - Вялікай Перамогі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Наша краіна ведае цану міру і настроена жыць і працаваць у згодзе з усімі суседзямі і іншымі партнёрамі.
Уручэнне даверчых грамат - гэта падстава ацаніць якасць двухбаковых адносін. Перспектывы ўзаемадзеяння ёсць з кожнай з дзяржаў, было адзначана ў Палацы Незалежнасці. З Расіяй ідзе актыўны дыялог па паглыбленні саюзнай інтэграцыі, Ірак - перспектыўны партнёр на Блізкім Усходзе, а Нікарагуа - украінах Лацінскай Амерыкі. Беларусь гатоваактывізаваць палітычныя сувязі з Саудаўскай Аравіяй - адным з лідараў арабскага свету, аСьера-Леонэ і Руанда могуць стаць шматабяцальнымі рынкамі для паставак нашай прамысловай і сельскагаспадарчай лінейкі прадукцыі. Словам, сённяшняя цырымонія - доказ таго, што ў Беларусі ёсць сябры на ўсіх кантынентах, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.