3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Свой голас гэтай раніцай аддаў і Аляксандр Лукашэнка. Традыцыйна на ўчастку нумар адзін, як завуць яго журналісты. Тут з раніцы назіралася актыўнасць выбаршчыкаў. Гэты ўчастак у Цэнтральным раёне беларускай сталіцы, як і ўсе ў краіне, пачаў працу ў 8 раніцы. Атмасфера святочная. Кіраўнік дзяржавы быў у добрым настроі. Акрамя шматлікіх журналістаў - а іх каля сотні акрэдытаваных, яго сустрэлі юныя спартсменкі. Прэзідэнт пагутарыў са службовымі асобамі, павітаў назіральнікаў і членаў камісіі - для многіх з іх гэта не першая выбарчая кампанія. Затым запоўніў бюлетэнь у кабінцы для галасавання.
На мерапрыемства акрэдытавана каля сотні журналістаў. Многія хацелі асабіста пагутарыць з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі лідар, як заўсёды, адказаў на пытанні. Адно з іх датычылася бяспекі грамадзян на выбарах. Усё пад кантролем - галоўны адказ.
Дарэчы, гэты ўчастак завуць самым спартыўным. Ён размяшчаецца ва ўніверсітэце фізічнай культуры і ў цэнтры сучаснага квартала: паблізу "Мінск-Арэна" і веладром, штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Хоць сустрэць тут лёгка можна не толькі трэнераў, маладых і вядомых атлетаў. Крыху раней да Кіраўніка дзяржавы голас за свайго кандыдата аддаў і Дзмітрый Лукашэнка з жонкай. Якая б электаральная гонка ні ішла ў краіне, імкнуцца, каб гэты важны дзень асноўнага галасавання запомніўся ўсім выбаршчыкам асаблівай атмасферай. На выбары, як на свята, - менавіта такога прынцыпу заўсёды прытрымліваюцца ў Беларусі. У буфетах багацце. У меню на ўчастку нумар адзін - сапраўдны рай для ласуноў, а таксама разнастайныя мясныя стравы і многае іншае. Будзе і канцэртная праграма.















