3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Аляксандр Лукашэнка праводзіць перамовы з Ільхамам Аліевым
Аляксандр Лукашэнка на перамовах з прэзідэнтам Азербайджана прапанаваў дзвюм краінам паглыбіць супрацоўніцтва ў нафтавай галіне. Сустрэча праходзіць у вузкім і пашыраным складах у рэзідэнцыі "Загульба" за 40 кіламетраў ад Баку. Таксама лідары абмеркавалі пастаўку харчавання, магчымыя праекты ў сферы адукацыі і прамысловасці. І асобную ўвагу надалі пастаўкам вуглевадароднай сыравіны - сферы, дзе сыходзяцца і палітыка, і эканоміка.
Тавараабарот Беларусі і Азербайджана - амаль паўмільярда долараў
Летась тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам наблізіўся да важнай адзнакі ў паўмільярда долараў. Галоўнае, што, нягледзячы на пандэмію, удалося захаваць пазітыўную дынаміку.















