3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Аляксандр Лукашэнка распавёў, калі з Беларусі выведуць расійскія войскі
Беларусь не мае намеру абвастраць адносіны з Украінай. Наша палітыка і надалей будзе будавацца на прынцыпах добрасуседства.
Пра гэта сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з палітычным і дзяржаўным дзеячам Украіны Аляксандрам Марозам. Палітык часты госць у Беларусі, асабліва ў Мінску. Не раз ён гаварыў прама пра тое, што ва Украіны не было і не будзе найбліжэйшых адносін, чым сувязі з Беларуссю. Сваю пазіцыю ён гатовы прасоўваць і сёння. Мінск і Кіеў перажываюць няпросты перыяд у двухбаковых кантактах. Пры гэтым наша краіна ніколі ад паўднёвай суседкі не адварочвалася. І сёння, нягледзячы на нападкі афіцыйных улад, Беларусь не зацікаўлена ў люстраным адказе.
Аляксандр Лукашэнка: Беларусі ніколі не трэба было нападаць на Украіну, не трэба і зараз
Нягледзячы на дзеянні афіцыйных улад Украіны, Беларусь не мае намеру ісці на абвастрэнне адносін і ўжо тым больш нейкага ваеннага канфлікту, які нам пастаянна прыпісваюць. (Зразумела, каму і навошта гэта выгадна). Але ў адваротным выпадку пакутуюць звычайныя людзі - народ Украіны, які жыве ў пастаянным страху.















