3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Аляксандр Лукашэнка: Санкцыйнаму прэсінгу трэба супрацьстаяць разам
Санкцыйнаму націску Захаду трэба супрацьстаяць разам, адзіным еўразійскім фронтам! Пазіцыю Беларусі адносна зацяжнога прэсінгу, накіраванага ў першую чаргу на Расію, сёння агучыў наш Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце ЕАЭС. Гэтымі хвілінамі ён праходзіць у анлайн-фармаце. Да дыскусій таксама далучыліся першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў і кіраўнікі дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС - Кубы і Узбекістана - яны атрымалі гэты статус летась. Еўразійскі саюз заўсёды быў закліканы вырашаць пытанні садзейнічання ўзаемнага гандлю, цеснага эканамічнага партнёрства. Але фонам цяперашняга года стаў новы віток палітычнай турбулентнасці і размова на мове санкцый. Гэта вымушае краіны ЕАЭС разам адказваць на гэтыя выклікі. Толькі ў адзінстве можна ўстаць на абарону інтарэсаў Еўразійскага саюза, забяспечыць рост эканомік краін-удзельніц, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Парадак саміту ЕАЭС уключае 15 пытанняў
Прэзідэнты абмяркуюць і самыя рэзанансныя пазіцыі - падыходы да цэна- і тарыфаўтварэння на агульным рынку газу, а таксама яго транспарціроўку з трэціх краін. Сярод іншых актуальных пытанняў - супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці лекавых прэпаратаў - у пандэмію яно набывае асаблівае значэнне для ўсіх дзяржаў Саюза. Акрамя таго, прэзідэнтам прадставяць вынікі працы па ліквідацыі перашкод на рынку Саюза еўразійскай "пяцёркі".















