3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: стварэнне СНД было правільным рашэннем
Саюзная дзяржава можа прапанаваць ЕАЭС і Садружнасці Незалежных Дзяржаў найлепшыя напрацоўкі і выступіць лакаматывам інтэграцыйных працэсаў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на саміце СНД. Пасяджэнне праходзіць ужо ў звыклым анлайн-фармаце. Беларускі лідар адзначыў: для абароны нашых інтарэсаў на сусветным рынку краінам Садружнасці неабходна аб'яднаць намаганні. Размова аб актывізацыі гандлю, інвестыцый, звядзенні да мінімуму штучных бар'ераў - словам, аб'яднацца для процідзеяння выклікам, якія існуюць.
СНД - 30 гадоў
СНД спаўняецца 30 гадоў. У гэты юбілейны год старшынствуе ў аб'яднанні наша краіна. За сваю гісторыю Садружнасць трансфарміравалася ў вядучую на постсавецкай прасторы інтэграцыйную пляцоўку. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены - стварэнне СНД пасля развалу Савецкага Саюза было правільным рашэннем.















