3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым
Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, умацаванне ўзаемадзеяння ў фармаце Саюзнай дзяржавы і падзеі на міжнароднай арэне - тэмы перамоў у Палацы Незалежнасці ў Мінску.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Расіі. Прэзідэнт адзначыў - гэта добрая магчымасць зверыць гадзіннікі, у першую чаргу ў знешняй палітыцы. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз павіншаваў Сяргея Лаўрова з тым, што шмат у чым сіламі расійскага боку атрымалася вырашыць ваенны канфлікт на Каўказе. 2020-ты выдаўся няпростым. Гэта і ўплыў каранавіруса, і знешні ціск. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, краінам трэба будзе прайсці разам гэты шлях і пераадолець усе цяжкасці. Так, скараціўся тавараабарот паміж дзяржавамі - не дабіраем прыкладна 20 % да ўзроўню мінулага года. Паніжэнне адбылося на фоне пандэміі і ў першую чаргу за кошт паліўна-энергетычнай прадукцыі. На долю Расіі прыпадае без малога 46 % нашага экспарту.
С. Лаўроў: У Беларусі і Расіі цалкам супадае зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін
Сяргей Лаўроў пацвердзіў, у Беларусі і Расіі цалкам супадае зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін. У сіле і дамоўленасці, дасягнутыя ў Сочы. Бакі нацэленыя на рэалізацыю сумеснай дарожнай карты. Мэта адна: прасоўвацца да ўзаемнай выгады нашых народаў, краін і Саюзнай дзяржавы.
Саміт лідараў ЕАЭС назначаны на 11 снежня
На 11 снежня назначаны саміт лідараў ЕАЭС: ён пройдзе ў анлайн-фармаце. Нагадаем, сёлета Мінск старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе. А ўжо ў наступным годзе Беларусь бярэ ў свае рукі кіраванне ў СНД.















