3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Беларусь і Егіпет паглыбляюць супрацоўніцтва
На гэтым тыдні ў Мінску знаходзіцца сустаршыня дзелавога савета нашых краін Ахмед Келані. Сярод новых перспектыўных праектаў, якія зараз у стадыі абмеркавання, партнёрства ў фармацэўтыцы і ўтылізацыя смецця. Пандэмія ўнесла свае карэктывы ва ўзаемадзеянні па традыцыйных напрамках. З-за закрыцця межаў было менш двухбаковых кантактаў. Але нягледзячы на гэта супрацоўніцтва, напрыклад, па лініі МТЗ па выніках года наадварот дадасць 40 %. Прапрацоўваецца пытанне стварэння зборачнай вытворчасці трактароў у Каіры.
Новая зборачная вытворчасць трактароў запрацуе ў Каіры ўжо праз год. Сумесны беларуска-егіпецкі прадукт будуць прадаваць на Афрыканскім кантыненце.















