3.67 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Беларусь і Экватарыяльная Гвінея падпісалі шэраг міжнародных дакументаў
Па выніках перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі Аляксандра Лукашэнкіі Тэадора Абіянга Нгема Мбасагападпісаны шэраг міжнародных дакументаў,паведамляеБЕЛТА.
Сярод іх - міжурадавыя рамачнае пагадненне аб эканамічным, гандлёвым, культурным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве, пагадненне аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Падпісанытаксама пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя і ў галіне адукацыі, мемарандум аб паразуменні паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі.
Акрамя таго, пагадненне заключылі Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуры, рамёстваў і турызму Экватарыяльнай Гвінеі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі падпісання, каб яны не зацягвалі з рэалізацыяй дасягнутых дамоўленасцяў.















