3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Беларусь і Расія будуць разам працаваць у галіне авіябудавання
Беларусь і Расія дамовіліся аб сумеснай працы ў галіне авіябудавання. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас перамоў з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Гэта рынак, дзе і Мінск, і Масква змогуць зарабіць добрыя грошы. Таксама закранулі лідары і далейшы лёс Саюзнай дзяржавы. 4 лістапада Вышэйшы дзяржсавет зацвердзіў 28 сумесных праграм. Далейсправа за ўрадамі дзвюх краін.
Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу
Адзначыў беларускі лідар і поспех нефармальнага саміту СНД напярэдадні. Сустрэча паказала: постсавецкія рэспублікі, нягледзячы на націск з боку Захаду, выдатна разумеюць сітуацыю і на правакацыі не паддадуцца. Шмат у чым такі падыход прывёў і да росту ўзаемнага гандлю. Як заявіў Уладзімір Пуцін, эканоміка Беларусі ў добрым стане. Падрабязнасці перамоў у наступным выпуску навін.















