3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ва ўмовах санкцыйнага націску
Тэма партнёрства ў рамках СНД гучала напярэдадні і ў Доме ўрада. Прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка правёў сустрэчу з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. Наша краіна разлічвае на падтрымку братэрскай краіны ва ўмовах узрослага націску з боку Захаду і прыняцця эканамічных санкцый. Адна з тэм - авіяпрастора. Беларусь прапанавала разгледзець магчымасць аднаўлення поўнамаштабных авіяцыйных зносін паміж дзвюма краінамі з выхадам на дакавідны ўзровень. Гэта зараз актуальна з улікам таго, што па надуманых прычынах закрываюцца паветраныя прасторы еўрапейскага кірунку.
Расія выступае супраць аднабаковых санкцый і дыктату на міжнароднай арэне. Як падкрэсліў Міхаіл Мішусцін, не трэба палітызаваць сітуацыю з экстраннай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску. Расійскі прэм'ер выказаў падтрымку нашай пазіцыі абнеабходнасці правесці міжнароднае расследаванне па лініі авіяцыйных улад.















