3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Беларусь і Расія ўступаюць у якасна новы этап саюзнай інтэграцыі
Інтэграцыйныя праграмы, аб якіх дамовіліся Беларусь і Расія, датычацца ўсіх асноўных сфер эканамічнага жыцця. Пасля падпісання прэзідэнтамі дарожную карту з 28 праграм адобрыў Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы. Дакумент будзе задаваць тон развіццю супрацоўніцтва па такіх кірунках, як падаткі, транспарт, гандаль, маркіроўка тавараў, аграрная палітыка і шэраг іншых. Ва ўмовах, калі сусветная эканоміка ідзе на спад, інтэграцыйныя аб'яднанні дазваляюць знізіць эканамічныя рызыкі.
Беларусь і Расія таксама дамовіліся да пачатку снежня 2023 года вызначыць асноўныя прынцыпы функцыянавання аб'яднанага рынку газу дзвюх краін.















