3.78 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Беларусь - Індыя: развіццё міжпарламенцкіх сувязяў
Развіццё міжпарламенцкіх сувязяў Беларусі і Індыі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 12 студзеня сустрэўся з паслом Індыі ў нашай краіне Алокам Раджанам Джа. Спікер парламента адзначыў: напрамак развіцця двухбаковых адносін абнадзейвае, хаця, вядома, абодва бакі хацелі б большага.
У мінулым дзесяцігоддзі адбыліся візіты кіраўніцтва Народнай палаты Індыі ў Беларусь, а таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж двума парламентамі. Узаемаадносіны ў палітычнай сферы развіваюцца ў абнадзейлівым ключы. Уладзімір Андрэйчанка выказаў надзею, што ў хуткім часе Беларусь наведае індыйская парламенцкая дэлегацыя. Гэта паслужыць надзейным залогам далейшага ўмацавання адносін.