3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
За інтэграцыю - з улікам нацыянальных інтарэсаў. Ключавыя акцэнты сустрэчы ў Палацы Незалежнасці
Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславам Засем.На гэтай пасадзе ён працуе з 1 студзеня. У новым статусе прыехаў дахаты ўпершыню. Гэта магчымасць прайсціся па аргпытаннях АДКБ, а таксама па парадку дня ў агульнай бяспецы і інтэграцыі.
А. Лукашэнка: інтарэсы Беларусі павінны захоўвацца
Сярод актуальных для АДКБ праграм на гэты год асаблівая ўвага надаецца барацьбе з наркатрафікам. Распрацоўваецца новы праект антынаркатычнай стратэгіі на найбліжэйшыя 5 гадоў. У планах таксама 7 сумесных вучэнняў, сярод якіх і "Непарушнае братэрства - 2020", якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікам дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў хуткім часе трэба вызначыць краіны, якія змогуць атрымаць статусы партнёра і назіральніка пры АДКБ. Па ініцыятыве нашай краіны прынята рашэнне аб юрыдычным афармленні гэтых статусаў у ваенна-палітычным блоку.
Станіслаў Зась, Генеральны сакратар АДКБ:
"Рашэнне прынята, яно ратыфікавана практычна ўсімі дзяржавамі АДКБ, застаўся Таджыкістан, тым не менш яно лічыцца, што ўступіла ў сілу. Зараз будзе весціся канкрэтная праца з тымі дзяржавамі, якія разглядаюцца як патэнцыяльныя кандыдаты на атрыманне гэтых статусаў. Трэба вызначацца з краінамі і наладжваць канкрэтную працу, фарміраваць пояс добрасуседства вакол нашага ваенна-палітычнага блока".
Стануць вядомыя краіны ў статусах партнёра і назіральніка АДКБ
Закранаючы ў цэлым тэмы міжнароднага супрацоўніцтва, генсак АДКБ станоўча ахарактарызаваў узаемаадносіны са структурамі ААН і АБСЕ. Паводле слоў Станіслава Зася, партнёрскія адносіны складваюцца з СНД і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва.Плануецца, што саміт АДКБ пройдзе ў Маскве напрыканцы года.















