3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Беларусь плануе падвоіць экспарт будматэрыялаў у Казахстан
Ідзе актыўнае супрацоўніцтва ў будаўнічай галіне і па лініі Беларусь-Казахстан. Напярэдадні экспарт, імпарт і сумесныя праекты абмяркоўвалі прэм'ер-міністры абедзвюх краін у Казахстане. Афіцыйны Нур-Султан зацікаўлены ў партнёрстве з беларускімі калегамі: асаблівы інтарэс праяўляюць да будаўніцтва сельскагаспадарчых аб'ектаў. У сваю чаргу нашы прадпрыемствы гатовыя падвоіць аб'ём паставак будматэрыялаў. Не абышлі ўвагай і пытанні па рэалізацыі сумесных інвестпраектаў.
Падчас візіту беларускай дэлегацыі закранулі шырокае кола пытанняў: гэта і кааперацыя ў АПК, машынабудаванні, зялёнай энергетыцы і стварэнне агульных вытворчых пляцовак.















