3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Беларусь удзельнічае ў восеньскай сесіі па АБСЕ
Адносіны Беларусі з АБСЕ і Еўрапейскім саюзам, сітуацыя з міграцыйным крызісам, рост ваеннай напружанасці ў кантынентальнай Еўропе і іншыя актуальныя тэмы абмяркуюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі падчас восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яна стартавала сёння ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Беларускія парламентарыі выкладаюць сваю пазіцыю ясна, выразна і зразумела.
Андрэй Савіных падкрэсліў, што Парламенцкая асамблея АБСЕ - гэта пляцоўка перш за ўсё для шырокага абмену думкамі. Яна дае магчымасць данесці нашу пазіцыю да шырокага кола палітыкаў у Еўропе. Іншае пытанне, ці захочуць яны яе пачуць.















