3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Беларускія парламентарыі разгледзяць дзевяць законапраектаў
Беларускія парламентарыі ў апошні тыдзень восеньскай сесіі разгледзяць дзевяць законапраектаў. Адзін з іх датычыцца пагранічнай бяспекі. Папраўкі прадугледжваюць, што знаходзіцца ў пагранічнай зоне можна будзе, прад'явіўшы для праверкі не толькі пашпарт, але і ваенны білет, вадзіцельскія правы, службовае пасведчанне. А для транзіту праз яе ў санаторыі і дамы адпачынку іншаземцам не спатрэбіцца пропуск.















