3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Дэлегацыю Беларусі не дапусцілі да ўдзелу ў сесіі ПА АБСЕ
Прыклад адкрытай прадузятасці і дыскрымінацыі: румынскія ўлады адмовай ва ўездзе на тэрыторыю краіны наўмысна сарвалі ўдзел дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў 31-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Бухарэсце. Аб гэтым гаворыцца ў заяве дэлегацыі нашай краіны ў сувязі з нядопускам.
Рашэнне прынята насуперак усім базавым абавязацельствам і прынцыпам АБСЕ. Арганізацыя заклікана быць пляцоўкай для адкрытага дыялогу, каштоўнасць якога асабліва ўзрастае ва ўмовах цяпеашняга абвастрэння знешнепалітычнай канфрантацыі. Падыходы, якія пазбаўляюць паўнапраўных членаў магчымасці прадстаўляць свае нацыянальныя пазіцыі, падрываюць міжнародны аўтарытэт і асновы самой арганізацыі.
У сувязі з гэтым беларускі бок не прызнае рашэнні, якія могуць быць прынятыя падчас сесіі ў дачыненні да Беларусі.