3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Дэпутаты абмеркавалі рэгуляванне заканадаўства ў сацыяльнай, экалагічнай і юрыдычнай сферах
Рэгуляванне заканадаўства ў сацыяльнай, экалагічнай і юрыдычнай сферах абмеркавалі сёння дэпутаты ў рамках пасяджэння шостай сесіі Савета Рэспублікі. На парадку - налічэнне заработнай платы бюджэтнікам, рэалізацыя праектаў "Басейн міжнароднага стандарта" і "Нацыянальны футбольны стадыён", а таксама рэгуляванне абыходжання з адходамі і змяненні, якія закрануць абноўлены Жыллёвы кодэкс.
Знайшоўся час і для ўрачыстай часткі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ад імя Аляксандра Лукашэнкі павіншавала былога старшыню Верхняй палаты парламента Анатоля Рубінава з 80-гадовым юбілеем.















