3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Дзмітрый Мезенцаў: Патэнцыял дагавора аб Саюзнай дзяржаве вельмі вялікі
Першы брыфінг для беларускіх журналістаў правёў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў. Напярэдадні ён уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею. Дзмітрый Мезенцаў ужо пачаў выконваць свае абавязкі. У працы ён мае намер кіравацца прынцыпамі адкрытасці, шчырасці і ўвагі да людзей.
Дыпламат таксама падзякаваў уладам Мінска за дапамогу, аказаную імі ў арганізацыі маштабнага свята - Дня Расіі. Урачыстасці ў найбліжэйшую суботу (8 чэрвеня) пройдуць у Верхнім горадзе і ля Палаца спорту.
Як падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў, патэнцыял дагавора аб Саюзнай дзяржаве вельмі вялікі. І Беларусь, і Расія могуць зрабіць яшчэ вельмі многае на карысць сваіх народаў на падмурку і з улікам нацыянальных інтарэсаў.