ЕАБР гатовы інвеставаць у эканоміку Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Паўтара мільярда долараў да 2026 года гатовы інвеставаць Еўразійскі банк развіцця ў эканоміку Беларусі. Пра гэта сёння заявілі на сустрэчы прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі з кіраўніком банка Мікалаем Падгузавым. Прадметная размова ішла аб праектах, рэалізацыю якіх плануюць пачаць у нашай краіне ўжо сёлета. На сёння інвестпартфель банка ў Беларусі - гэта 41 праект. На іх накіравана 17,5 % ад агульнага аб'ёму капіталаўкладанняў гэтай фінансавай структуры. Сярод галоўных кірункаў супрацоўніцтва - гідраэнергетыка, машынабудаванне і банкаўскі сектар.







