3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Еўразійскую інтэграцыю абмяркоўваюць на Міжурадавым савеце ў Казані
Для паспяховага развіцця краін "пяцёркі" ЕАЭС трэба сумяшчаць прыярытэты агульнай інтэграцыі і нацыянальныя інтарэсы. Гэта кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка заявіў сёння на Міжурадавым савеце ў Казані. Пасяджэнне праходзіць у шырокім фармаце. Беларускі бок заклікае калег забяспечваць пераход на новы тэхналагічны ўзровень праз інавацыйныя распрацоўкі, якія ёсць у кожнай краіны, і лічбавую трансфармацыю, а таксама павышаць канкурэнтаздольнасць тавараў і павялічыць іх экспарт на знешнія рынкі. Сёння на савеце Беларусь прапанавала "пяцёрцы" ЕАЭС і сваю стратэгію на будучыню.
Таксама на парадку дня рынак электроннага гандлю і неабходнасць карэкціроўкі прававых дакументаў у гэтай галіе, а таксама меры па падтрымцы экспарту асобных харчовых і сыравінных тавараў.















