3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі: сярод перспектыў новы лічбавы сэрвіс ЕАЭС "Праца без меж"
Тавараабарот Беларусі і Расіі ў 1 квартале гэтага года ўжо паказвае рост на 32 %. На фоне санкцыйнага націску Захаду расійскі ўрад будзе падтрымліваць усе гандлёвыя і кааперацыйныя сувязі па лініі супрацоўніцтва ў СНД і ЕАЭС. Пра гэта сёння заявілі на пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі. Анлайн-сустрэча адбылася ў рамках VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сярод названых перспектыў, напрыклад, новы лічбавы сэрвіс ЕАЭС "Праца без меж", а таксама магчымасць павялічыць аб'ёмы экспарту беларускіх тавараў праз расійскія марскія парты.
Сёння на Форуме таксама абмеркавалі пытанні экалогіі і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.















