3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Кіраўнік МЗС Беларусі возьме ўдзел у канферэнцыі па міжрэгіянальнай інтэграцыі
Сёння адбудзецца анлайн-канферэнцыя высокага ўзроўню пад назвай "Выкарыстанне патэнцыялу міжрэгіянальнай інтэграцыі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця". Сустрэчу арганізавалі Беларусь, Барбадас і Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці. На беларускую ініцыятыву адгукнуліся партнёры з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Вынікі мерапрыемства будуць скарыстаныя ў перамовах па выпрацоўцы мандата ЮНКТАД на новы 4-гадовы перыяд. Дарэчы, віртуальным удзельнікам канферэнцыі можа стаць кожны - дастаткова зайсці на канал МЗС Беларусі ў YouTube, дзе будзе весціся прамая трансляцыя.















