3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Галоўнае - бяспека дзяржаў: першыя падрабязнасці перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна
Галоўнае - бяспека дзяржаў. Гэтаму пытанню трэба надаваць усю ўвагу. Такое меркаванне сёння выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з Уладзімірам Пуціным.
Перамовы адбыліся ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу. Лідары дамовіліся наконт сустрэчы загадзя, яшчэ 1 ліпеня, падчас тэлефоннай размовы. А сам візіт працягвае практыку рэгулярных асабістых сустрэч для абмеркавання актуальных пытанняў.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць надаваць прыярытэтную ўвагу пытанням бяспекі Беларусі і Расіі. Сітуацыя ў свеце мяняецца вельмі імкліва, падзеі патрабуюць аналізу і своечасовай рэакцыі, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Беларусь і Расія разам могуць эфектыўна супрацьстаяць эканамічнаму націску звонку. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта адно з галоўных пытанняў, якім неабходна займацца, і краіны вытрымаюць гэты ўдар.
Індывідуальны тэрор - новы этап каляровай рэвалюцыі
Беларусь апошнім часам традыцыйна ў цэнтры геапалітычных працэсаў. Сёння на парадку дня наступны этап так званай каляровай рэвалюцыі. Індывідуальны тэрор і націск на тых, хто актыўна выступаў за дзяржаву.
У сваю чаргу расійскі лідар адзначыў, што Беларусь выконвае ўсе фінансавыя абавязацельствы, нягледзячы на санкцыённы націск Захаду. У няпростых умовах забяспечана стабільная праца эканомікі.
Агульны адказ знешняму націску
Гістарычная платформа і ў палітыцы, і ў эканоміцы - той падмурак, які дазваляе Беларусі і Расіі развівацца нават у самых складаных умовах. Цяперашні міжнародны кантэкст толькі ўзмацняе інтэграцыю з надзейнымі партнёрамі.