3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Нідэрландаў абмеркавалі актуальныя пытанні
Сітуацыя ў Беларусі і пасярэдніцкія ініцыятывы розных краін. Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Нідэрландаў Стэфам Блокам. Па просьбе нідэрландскага боку кіраўнік знешнепалітычнага ведамства распавёў аб поствыбарнай сітуацыі ў нашай краіне і перспектывах яе развіцця. Закранула размова і адносіны Беларусі да пасярэдніцкіх ініцыятыў арганізацый і дзяржаў. Дарэчы, Уладзімір Макей раней правёў тэлефонныя размовы з прадстаўнікамі яшчэ 10 дзяржаў. Сярод іх кіраўнікі ведамстваў ЗША і некаторых краін Еўропы.















