3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Дыпламаты абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах у рамках Саюзнай дзяржавы. Асаблівую ўвагу надалі і тэме міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннем. Па выніку размовы бакі дамовіліся і надалей працягваць цесную каардынацыю па гэтых пытаннях.















