3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі падпісалі дакументы аб паглыбленні інтэграцыі
Сёння на саюзным Саўміне кіраўнікі ўрадаў падпісалі дакументы аб паглыбленні інтэграцыі. Бакі ўжо падлічваюць выгады. Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, прамы эфект для Беларусі ад інтэграцыйнага пакета - мільярд долараў. Як адзначыў Міхаіл Мішусцін, галоўная мэта - гэта рост дабрабыту грамадзян дзвюх краін. З асноўных момантаў - грашова-крэдытная палітыка будзе збліжана, падатковая і мытная сістэмы сінхранізаваныя. Беларускі бок атрымае доступ да расійскіх дзяржзакупак і субсідый. Інтэграцыя будзе ісці на прынцыпах адкрытасці і ўзаемнага даверу.
Тавараабарот паміж краінамі ў першым паўгоддзі павялічыўся на 35 % і склаў амаль 18 мільярдаў долараў. А ўлічваючы новыя магчымасці, якія адкрываюцца перад дзяржпрадпрыемствамі і прыватным бізнесам, ёсць усе перадумовы, што гэтыя паказчыкі будуць расці.















